Свой 103-гадовы дзень нараджэння сёння адзначае Васіль Мічурын

29 июля 2019

Павіншаваць Героя Савецкага Саюза прыехалі сябры-ветэраны, родныя і блізкія, а таксама высокія госці.

Ганаровае званне кулямётчыка 17-ай мотастралковай дывізіі ён атрымаў пасля бязлітаснага бою ў лютым 40-га. Пасля ранення камандзіра ўзвода Васіль Мічурын узяў камандаванне на сябе. Застаўшыся адзін на адзін з праціўнікам мужчына перабягаў ад кулямёта да кулямёта, адбіўшы 6 атак і абараніўшы абарончую пазіцыю. Павіншаваў ветэрана і намеснік прэм'ер-міністра.

Адзначым, у Беларусі сёння пражываюць 5955 ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і  два Героі Савецкага Саюза.