Свае дзверы для наведвальнікаў адчыніў Алімпійскі музей

19 мая 2018

У Нацыянальным алімпійскім камітэце гэтай ноччу было не да сну. Упершыню ў гісторыі ў позні час свае дзверы для наведвальнікаў адчыніў Алімпійскі музей. Каля 140 чалавек, якія былі падзеленыя на чатыры паўтарагадзінныя экскурсіі, змаглі на свае вочы ўбачыць алімпійскі вянок чэмпіёнкі Гульняў Юліі Несцярэнкі або форму Дар'і Домрачавай. А вось узяць у рукі вясло першага алімпійскага чэмпіёна Беларусі Сяргея Макаранкі нікому так і не атрымалася. Усе экспанаты недатыкальныя. Сярод наведвальнікаў апынуліся і самі знакамітыя спартсмены, якія з задавальненнем гатовыя папаўняць музейную скарбонку.

Але ўдзельнікі экскурсіі маглі не проста глядзець, слухаць і фатаграфаваць. Кожны ахвотнік у спецыяльнай інтэрактыўнай зоне змог адчуць сябе сапраўдным лёгкаатлетам або стралком. Пайшлі ўсе не толькі з новымі ведамі, але і падарункамі і сувенірамі ад Нацыянальнага алімпійскага камітэта.