У эфіры нашага канала можна не толькі сачыць за апошнімі навінамі, але і разабрацца - у чым "Сэнс жыцця". Сваёй гісторыяй у эфіры "Беларусь 1" падзеліцца заслужаная артыстка Беларусі Жанет. На рахунку спявачкі - гучны тур па павышэнні нараджальнасці, а ў песнях чытаецца і грамадзянская пазіцыя. Вядомая "Наша зямля беларуская" гучыць яе голасам. Выканаўца распавядзе пра пераезд з Літвы, пра тое, як ёй удалося адбыцца на айчыннай сцэне, і выкрые міф аб сваім псеўданіме. Як тэлеконкурс прывёў у прафесію, хто першым разгледзеў талент, і як гэта - быць жонкай рэкардсмена Кнігі рэкордаў Гінеса? Дэталі жыцця Жанет глядзіце суботняй раніцай у 8:30 перад выпускам навін.













