Своечасовая дыягностыка, каб папярэдзіць хваробу

2 ноября 2016

Узрост жанчын для скрынінгу раку малочнай залозы знізяць да 45 гадоў. Праект рэалізуюць ва ўсіх раёнах Мінска з наступнага года. У паліклініках з’яўляюцца новыя мамографы, тэхнічна удасканальваецца і Мінскі анкадыспансер. Дзе выпускаюць медыцынскія апараты сусветнага ўзроўню, які эфект прыносіць тэлемедыцына?

З падрабязнасцямі Аляксей Кандраценка. Сёння ў Мінску ўжо 12 месцаў, дзе ўсталяваны мамографы. Пры гэтым колькасць месцаў, дзе можна прайсці мамаграфію, павялічваецца. У гэтым вялікая заслуга і сталічнай інавацыйнай кампаніі - распрацоўшчыка і вытворцы.

Уся работа па сутнасці ювелірная - дакладнасць да дзясяткаў мікронаў - і выключна на заказ. За 8 гадоў прадпрыемства "Адані" стварыла 39 мамографаў, з якіх 4 мабільныя. Такая навукаёмістая тэхніка не толькі замяшчае імпарт, але і выконвае важную сацыяльную функцыю.

Сёння ўся інфармацыя з мамографаў з 8 мінскіх паліклінік сцякаецца ў адзіную інфармацыйную прастору для аналізу і прыняцця рашэнняў. Роля своеасаблівага медыцынскага трацейскага суддзі - у Мінскага анкалагічнага дыспансера. Менавіта яго спецыялісты больш дакладна бачаць і разумеюць тыя нюансы, якія ўплываюць на здароўе жанчын. У перспектыве такая опцыя аб'яднае ўсе 12 сталічных мамографаў.

Сёння ў распараджэнні сталічнага анкадыспансера і ўнікальны апарат у маштабах краін СНД. Лінейны паскаральнік фатонаў і электронаў паспяхова лечыць пацыентаў з Беларусі і іншых дзяржаў. У найбліжэйшай перспектыве тэхнічныя магчымасці толькі ўзмоцняцца. На чарзе новы корпус ядзернай медыцыны.