Своеасаблівыя вучэнні прайшлі і ў беларускіх школьнікаў

28 марта 2014

У Камандна-інжынерным інстытуце МНС адбыўся фінал конкурсу на званне лепшага пажарнага, ратавальніка і нават прамоўцы. Хлопчыкі і дзяўчынкі разам шукалі выйсце з экстрэмальнай сітуацыі, адказаўшы на самыя складаныя пытанні дарослых.


Іван Палявода, начальнік Камандна-інжынернага інстытута МНС Беларусі: Для нас вельмі важна, каб у грамадстве фарміравалася культура бяспечнай жыццядзейнасці. І самы добры для гэтага ўзрост - узрост дзяцінства. Дзеці ўспрымаюць інфармацыю і гатовыя праводзіць яе ў жыццё, не толькі верыць, але і перадаваць іншым.
Сёння ў нас фінальная частка конкурсу. Лепшыя дзеткі ўсёй рэспублікі, 65 чалавек, сабраліся ў сценах інстытута, каб вызначыць таго, хто больш падрыхтаваны, хто лепш ведае, хто гатовы не толькі свае веды атрымаць, але і свае веды перадаваць іншым.


Тут, як і ў жыцці, усё вырашалі не толькі веды, але і хуткасць. Пераможцамі сталі тыя, хто здолеў хутчэй справіцца з хваляваннем і страхамі.