Своеасаблівы дапаможнік для гасцей Беларусі выпусціла Нацыянальнае агенцтва па турызме

20 февраля 2017

Не толькі даведацца, якая наша краіна на смак, але і ацаніць яе самыя займальныя бакі. "100 рэчаў, якія трэба зрабіць у Беларусі" - такі своеасаблівы дапаможнік для гасцей нашай краіны выпусціла Нацыянальнае агенцтва па турызме. Зборнік уключае парады, як адпачыць і што паглядзець у сталіцы і іншых беларускіх гарадах. Дарэчы, суаўтарамі турыстычнай брашуры сталі і звычайныя беларусы, якія паўдзельнічалі ў інтэрнэт-апытанні на лепшыя ўражанні ад падарожжа па сінявокай. А з увядзеннем бязвізавага рэжыму такі даведнік і зусім стане незаменным памочнікам у знаёмстве з беларускім каларытам.

Пра лепшыя турыстычныя брэнды Беларусі рэпартаж Таццяны Кароль. Гэтыя славутасці сталі не проста нацыянальным набыткам краіны, а сапраўднымі турыстычнымі брэндамі, вядомымі ва ўсім свеце. Лічбы гавораць самі за сябе: амаль 5 мільёнаў іншаземцаў прыехалі да нас летась. А з увядзеннем бязвізавага рэжыму, па словах экспертаў, турыстаў можа стаць удвая больш. Антон Паўл – брытанскі спецыяліст па інвестыцыях. А яшчэ і наш калега з Finansial Times. Па рабочых і не толькі пытаннях пабываў у дзясятках краін. І ўжо называе сябе спецыялістам па інтэрнацыянальнай бюракратыі. Такая міжнародная мова дыпламатычных жэстаў: калі дзяржава дае магчымасць лёгка атрымаць візу - значыць, пазіцыянуе сябе як адкрытага партнёра.

Каб пяць дзён сталі незабыўнымі, Нацыянальнае агенцтва па турызме распрацавала гайд - топ-100 рэчаў, якія трэба зрабіць у Беларусі.

Зборнік падзелены на блокі па порах года. Так, вясной, па словах стваральнікаў, лепш за ўсё паспрабаваць сабраць кубік Рубіка з чалавечы рост у Гомелі. Летам неабходна палічыць вежы Косаўскага палаца. Восенню - пракаціцца на БелАЗе ў Жодзіне. Ну, а як адпачыць зімой - правядзём сапраўдны эксперымент прама зараз.

Чжан Хаянь у Мінску нядаўна. Але, убачыўшы такі зручны даведнік, адразу намеціла для сябе некалькі мясцін. Разам з нашай здымачнай групай госця азнаёмілася з манументам на плошчы Перамогі і прасяклася ідэяй сацыялізму ў Доме-музеі I з'езду Расійскай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі. Затым адправілася ў кафэ "Ласун" на праспекце Незалежнасці па фірменныя прысмакі. Прызнаецца, што цукеркі Кітая і нашы вельмі адрозніваюцца. Ну а дамы па адрасе завулак Адзінцова ў стылі Ракако нікога не пакідаюць абыякавым. Завяршыўся наш эксперымент сэлфі на фоне Нацыянальнай бібліятэкі.

Суаўтарамі турыстычнай брашуры сталі ў тым ліку беларусы, якія паўдзельнічалі ў інтэрнэт-апытанні на лепшыя ўражанні ад падарожжа па краіне. Так, адзін з пунктаў (наведаць вуліцу Кастрычніцкую ў Мінску), які прапанавала Юлія Вяселiна, зараз у топе спісу.

Зараз брашуру можна атрымаць у турысцкім інфармацыйным цэнтры на чыгуначным вакзале або запампаваць анлайн у Інтэрнэце. Па словах распрацоўшчыкаў, хутка такі гайд з'явіцца і ў Нацыянальным аэрапорце Мінск.