Сваё Залатое кольца з'явіцца ў Мінскай вобласці

26 сентября 2013
Турыстычны маршрут будзе праходзіць па старажытных мясцінах цэнтральнага рэгіёну. Маёнтак Ігнатычы, палац у Смілавічах, сядзіба роду Друцкіх-Любецкіх, мястэчка Прылукі і славутасці Лагойшчыны. Праект толькі пачынаецца, але ўжо паспеў прыцягнуць увагу турыстаў.

Павел Каралёў, экскурсавод, гісторык, музеязнавец: Мы першы раз гэтую вандроўку ўжо зладзілі. Яна прайшла дастаткова ўдала. Плануем другую вандроўку, яна пройдзе праз месяц. Мы хочам усталяваць шыльды, спецыяльныя інфармацыйныя стэнды, каб людзі самастойна маглі зразумець, дзе яны знаходзяцца, і паехаць далей па гэтым кольцы.

Наведаць экскурсію можа кожны, хто жадае. Маршрут працягласцю больш за 300 кіламетраў. Аднак адлегласць славутых пунктаў - максімум 40 кіламетраў ад Мінска.