Ветэраны вайны і працы, усяго чатырыста чалавек з розных раёнаў Мінскай вобласці, выйшлі на сцэну Смалявіцкага дома культуры з песнямі і танцавальнымі нумарамі. Да свята далучыліся і народныя ўмельцы: паказвалі разнастайныя тэхнікі вышывання, бісерапляцення і шыцця.
Усе ветэраны атрымалі падзякі і падарункі. Лепшыя выканаўцы паўдзельнічаюць у Рэспубліканскім фестывалі народнай творчасці ветэранскіх калектываў. Ён пройдзе ў маі ў Мінску.













