Сваё майстэрства працягваюць адточваць пешыя калоны

30 июня 2018

У парадзе возьмуць удзел 4 тысячы вайскоўцаў. У складзе механізаванай калоны возьмуць удзел больш як 260 адзінак колавай і гусенічнай тэхнікі. Упершыню ў парадным страі і воіны Народна-вызваленчай арміі Кітая. Напярэдадні нам атрымалася пагутарыць з афіцэрскім складам дружалюбнай дзяржавы.

Госці з Паднябеснай адзначылі высокі ўзровень падрыхтоўкі беларускіх вайскоўцаў. Адчуваецца мужнасць і сіла беларускай арміі. Дададзім, што ўрачыстым маршам па праспекце Пераможцаў пройдзе і каробка Узброеных сіл Расіі. Яшчэ адна значная інавацыя - сёлета Дзень Незалежнасці пакажуць у фармаце Full-HD. Будуць працаваць 2 перасоўныя тэлестанцыі, 23 камеры і 4 краны. Упершыню будуць трансліраваць карцінку з квадракоптара.