Зводны аркестр з 80 музыкантаў выступіў у Брэсцкай крэпасці

31 января 2020
Ля манумента "Мужнасць" прагучалі песні - "Дзень Перамогі", "Развітанне славянкі" і іншыя вядомыя ваенныя кампазіцыі. Канцэрт пад адкрытым небам наладзілі да дня нараджэння народнага артыста Расіі Валерыя Халілава. Фестываль падтрымалі шматлікія расійскія гарады. А ад Беларусі да музычнага флэшмобу далучыўся Брэст. Ва ўнісон аркестры выканалі чатыры кампазіцыі. А затым кожны калектыў сыграў сваю каронную мелодыю. Канцэрт прысвяцілі 75-годдзю Вялікай Перамогі.
Нягледзячы на непагадзь, флэшмоб вайскоўцаў сабраў сотні гледачоў. Паводле слоў арганізатараў, канцэрт са зводных аркестраў можа стаць гарадской традыцыяй. Яму далі назву "Брэсцкая крэпасць".