Праца ў 2-3 змены і поўная пераналадка вытворчасці. "Світанак", які выпускае трыкатаж для дарослых і дзяцей, вось ужо месяц шые ахоўныя маскі трох відаў: марлевыя, са спанбелу і трыкатажу. І адгружае іх прама з колаў у беларускія аптэкі. Адміністрацыя Прэзідэнта па даручэнні Кіраўніка дзяржавы вядзе пастаянны маніторынг запыту рынку на ахоўныя сродкі і наколькі задзейнічаны магутнасці нашай лёгкай прамысловасці. Сёння Ігару Сергеенку паказалі ўвесь асартымент для пакупнікоў. Сутачны аб'ём - больш за 95 тысяч вырабаў. І тут ужо гатовыя дадаць да сотні. А таксама ў кампаніі "Світанак" пачалі шыць пад заказ сваёй бальніцы, Жодзінскай гарадской цэнтральнай, аднаразовыя камбінезоны для ўрачоў са спанбелу.
Забяспечанасць бальніц сродкамі абароны і ўсімі неабходнымі лекамі кіраўнік Адміністрацыі абмеркаваў з кіраўнікамі барысаўскіх лячэбных устаноў у гарадской бальніцы № 2. Размова таксама ішла і пра сітуацыю з захворваннем у горадзе і раёне. Як запэўнілі ўрачы, усё пад кантролем.
"Світанак" за месяц пашыў мільён ахоўных масак
15 апреля 2020













