Святлодыёдны МАЗ усталявалі каля станцыі метро "Аўтазаводская"

23 октября 2018

Святлодыёдную фігуру грузавіка МАЗ усталявалі каля станцыі метро "Аўтазаводская". Па габарытах светлавы волат большы за сапраўдны, але візуальна цалкам супадае з арыгіналам. Зараз манціруюць дэталі кузава, збіраюць алюмініевыя канструкцыі, падключаюць светлавыя гірлянды. Таксама напрыканцы месяца сталіцу ўпрыгожаць і два светлавыя шары з лагатыпам II Еўрапейскіх гульняў.

Светлавая фігура МАЗа - другая на Партызанскім праспекце. Непадалёк ад стадыёна "Трактар" з'явілася аднайменная тэхніка ў арт-выкананні.