Святлодыёдныя ліхтары пачалі ўсталёўваць у Барысаве

19 октября 2017

У Барысаве для зручнасці вадзіцеляў пачалі ўсталёўваць святлодыёдныя ліхтары. У першую чаргу яны з'явіліся ля пешаходных пераходаў на праспекце Рэвалюцыі. Там ужо пераабсталявалі асвятляльныя мачты. Белае святло больш прыемнае для вачэй, не выклікае лішняй нагрузкі. І пешаходы для вадзіцеляў становяцца прыкметнымі раней. Да таго ж такое асвятленне - значная эканомія.

Сяргей Валчанін, галоўны энергетык УП «Жыллё» г. Барысава: "Калі ўкараніць па ўсім праспекце, атрымаецца эканомія за год 50 000 КВт, гэта ў грашах амаль 18 000. Падчас пахмурнага надвор'я асвятленне ад гэтых свяцільняў больш успрымальнае для вадзіцеля, гэта значыць, зможа загадзя спыніцца, зазначыўшы пешахода".

У Барысаве ўжо ўсталявалі сто восемдзесят святлодыёдных ліхтароў. І яшчэ сто з'явяцца дадаткова.