Святлана Сташэўская ў праекце "Беларуская Super жанчына"

17 марта 2021
Любоў да нашай зямлі і жаданне захаваць самае лепшае, што ў нас ёсць - гэта лейтматыў новай серыі праекта "Беларуская  Super жанчына". Гераіня - абаяльная жанчына, крэатыўны малады кіраўнік Святлана Сташэўская. Як прайсці шлях ад эколага да намесніка генеральнага дырэктара буйной малочнай кампаніі? І дзе сувязь патрыятызму, любові да Радзімы і малака вышэйшай якасці? Погляд на жыццё і свет вакол  чалавека з дакладнай грамадзянскай пазіцыяй - у нашым вячэрнім эфіры.