Святлана Саханенка наведала школу № 24 у Мінску

11 мая 2018

Задаць пытанне трохразовай чэмпіёнцы Паралімпійскіх гульняў - такая магчымасць сёння была ў вучняў сталічнай сярэдняй школы нумар 24. У госці да іх прыйшла Святлана Саханенка - герой Паралімпіяды ў Пхёнчхане. Акрамя трох залатых узнагарод на мінулых Гульнях яна ўзяла бронзу ў біятлоне. Святлана адказала на ўсе, нават самыя каверзныя пытанні і пакідала школу з надзеяй, што камусьці яе парады спатрэбяцца ў будучыні. Сама ж Саханенка прызналася, што збіраецца падтрымаць такую высокую планку і на Паралімпіядзе ў Пекіне.

Акрамя медалёў Святланы Саханенкі школьнікі маглі дакрануцца і да Кубка чэмпіянату свету па футболе сярод слабавідушчых. Так, Анатоль Усенка пяць разоў прыводзіў сваю каманду да трыумфу на планетарным форуме.