Святлана Кузняцова наведала Рэспубліканскі дзіцячы цэнтр анкалогіі

28 января 2017

Не па пратаколе, а ад душы. Сёння адна з самых прыгожых жанчын планеты ("Місіс Зямны шар - 2017") - беларуска Святлана Кузняцова - з дабрачыннай місіяй наведала Рэспубліканскі дзіцячы цэнтр анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі ў Бараўлянах. Да пацыентаў анкацэнтра Святлана прыехала з падарункамі і словамі падтрымкі. "Місіс зямны шар" дала прымерыць сваю карону дзяўчынкам, а хлапчукам пажадала мужчынскі сілы і вытрымкі на шляху да выздараўлення.

Святлана Кузняцова, "Місіс Зямны шар - 2017": "Трэба змагацца, трэба верыць, трэба быць аптымістамі, абавязкова ўсе справяцца, я ў гэта веру. Гэтым дзеткам абавязкова павінна ў жыцці пашанцаваць, я сёння кожнага патрымала за руку, паслала ўсім сваю энергію, яны ўсе загадалі жаданне, многія прымерылі нават карону. Я ад усёй душы шчыра жадаю ім усім здароўя, сіл, цярпення, поспеху".

Візіт у дзіцячы анкацэнтр - першы для Святланы. Але наша знакамітая беларуска ўжо не першы год займаецца дабрачыннасцю. Пасля візіту ў Бараўляны яна запэўніла, што зараз яе падтрымка сіротам і дзецям, якія хварэюць, стане больш мэтанакіраванай. На Радзіме (у Беларусі) Святлана плануе шэраг наведванняў дзіцячых дамоў, прытулкаў і бальніц.