Сталічны футбольны манеж на час ператварыўся ў арт-выставу дызайнерскіх інтэр'ерных рашэнняў. Мастакі і архітэктары з Украіны, Расіі і Беларусі аздобілі ўласным дэкорам звыш 30-ці стэндаў. Дэманструюць не толькі гатовыя вырабы, але і сам творчы працэс - ад эскізу да гатовай рэчы. Маладыя дызайнеры прапанавалі і кардынальна новыя падыходы да вытворчасці звыклых прадметаў інтэр'еру.
Частка экспазіцыі размясцілася на набярэжнай Свіслачы ў Верхнім горадзе. Побач з падвяснымі крэсламі і экспазіцыяй скульптур разгорнецца невялікі дзіцячы гарадок. Сёння ж увечары ў дворыку археалагічнага музея будуць ладзіць бясплатны танцавальны майстар-клас. А заўтра аматары шахмат змогуць паспаборнічаць у любімай гульні метровымі фігурамі на вялізнай шахматнай дошцы.













