Сметнік Прудзішча стаў балотам

11 апреля 2013

А, больш дакладна, дарога, якая вядзе да палігона прамысловых адходаў. 700 вадзіцеляў па дарозе да сметніку загразлі ў расталым снезе. Сітуацыя палепшылася праз некалькі дзён, калі стала больш суха, але ўзнікла новая праблема – разбітая ўшчэнт дарога. Што на гэта адказваюць мясцовыя ўлады - Аляксандра Драгун пацікавілася.


 


Цяжка паверыць, тры дні таму на палігоне прамысловых адходаў Прудзішча можна было прымаць гразевыя ванны ў прамым сэнсе. Метровыя залежы снегу з надыходам вясны імгненна ператварыліся ў паводку. Вада акупіравала цэнтральную дарогу... дзе-нідзе расталы снег дасягаў шчыкалаткі.


Чалавечыя рэсурсы катастрафічна малыя для барацьбы са стыхіяй. Калі ў мінулым годзе з капрызамі надвор'я справіліся без намаганняў, у гэтым жа - сілы не разлічылі. Пагоршыў сітуацыю і стан дарогі. Аднаўленнем займаецца брыгада з чатырох спецыялістаў. Асноўны груз лёг на плечы старшага майстра. Два яго калегі сталі ахвярамі зімы - каторы дзень на бальнічным.


На сметнік Прудзішча возяць адходы з усіх сталічных прадпрыемстваў. Штодня 700 машын. У 2003 дарогу замасцілі бетоннымі плітамі. Праўда, за дзесяць гадоў непасільнай ношы матэрыял знасіўся.


Грунтоўнае аднаўленне дарогі - недапушчальная раскоша. Калі закрыюць гэты шлях, іншыя палігоны патонуць ў гразі. Касметычны ж рамонт без адрыву ад перапрацоўкі смецця праводзяць на працягу года. Для ўмацавання дарогі выкарыстоўваюць у асноўным частку адходаў: цагляны бой, бетонную сцяжку і пячны шлак. Ямы і трэшчыны засыпаюць шчэбнем. 


Пакуль жа тыя, хто пераадольвае кожны дзень па два кіламетры бетоннага шляху з арматурай, каменціруюць сітуацыю так.


На якасны рамонт патрабуецца амаль чатыры з паловай мільёны долараў. Праўда, такіх сродкаў у мясцовых улад няма. Таму здавольвацца прыходзіцца малым - залатываць ямы і рэстаўраваць дарогу паэтапна і неспяшаючыся - у сілу сваіх магчымасцяў.