Вясельны бум сёння ва ўсіх сталічных ЗАГСах

9 сентября 2017

Пажаніцца ў Дзень горада імкнуцца дзясяткі пар. А ў Доме шлюбу юбілей Мінска супаў з яшчэ адной святочнай падзеяй. Там зарэгістравалі тысячную пару з пачатку года. Нявесту з Беларусі і жаніха з Бахрэйна ўшаноўвалі асабліва ўрачыста.

Усяго сёння ў Доме шлюбу стануць сем'ямі 24 пары. Дарэчы, кожны трэці шлюб там рэгіструюць з іншаземцам.