Вясельныя традыцыі адраджаюць у Вілейцы

27 мая 2020
У Вілейцы адраджаюць вясельныя традыцыі мінулага стагоддзя. Ад ўбрання маладых і гасцей  да конкурсаў і абраду дарэння: усе элементы цырымоніі захаваныя ў першародным выглядзе. Асаблівая ўвага, напрыклад, надавалася вянку нявесты - багацце яркіх атласных стужак сведчыла аб шляхетным паходжанні дзяўчыны. Кожны з падарункаў меў асаблівы сакральны сэнс. А сам абрад адбываўся ў так званым чырвоным куце - самім галоўным месцы гаспадара.
Прыняць удзел у такой цырымоніі прыязджаюць нават госці з замежжа - Расіі, Літвы і Азербайджана.