Вясельны фэшн-тыдзень праходзіць у Мінску

19 марта 2014
Самыя свежыя трэнды прэзентуюць сталічныя дызайнеры, цырульнікі і візажысты. Скарочаныя сукенкі, ажурныя рукавы, вянкі са свежых кветак і кантрасныя дэталі - такія навінкі прапаноўвае вясельная індустрыя. Тэндэнцыі ў макіяжы застаюцца класічнымі: празрысты макіяж і эфект зіхатлівай скуры па-ранейшаму актуальныя. Учора модныя плыні ацанілі прадстаўнікі беларускага шоу-бізнесу.

Стылісты падкрэсліваюць, што ў гэтым сезоне самымі актуальнымі будуць зіхатлівыя тканіны: арганза, тафта, шоўк і карункі. Тым не менш не губляюць папулярнасць і натуральныя: бавоўна, лён і сацін.