Вяселле ў стылі панк-рока

15 мая 2017

Выявы доўгачаканай урачыстасці ў жыцці кожнай дзяўчыны прапанавалі вядучыя і карэспандэнты Агенцтва тэленавін. Кветкавыя акцэнты расставіла чэмпіён Беларусі па прафесійнай фларыстыцы Лора Белабровік. На подыуме вясельныя букеты ў стылі 70-ых і аксэсуары з жывых раслін. Фларысты аддалі перавагу экастылю - у букетах пераважаюць прыродныя колеры і матэрыялы.

У 23 кампазіцыях - толькі жывыя кветкі, таму букеты рыхтавалі літаральна за суткі да шоу-паказу. Прэзентацыя вясельнай фларыстыкі прайшла ў канцэртнай зале "Верхні горад".