Жонкі кіраўнікоў дыпмісій і жанчыны-паслы ў нашай краіне наведалі кандытарскую фабрыку сталіцы

3 марта 2020
Сустракаць вясну на самых цікавых прадпрыемствах Беларусі. Сёння міжнародная жаночая каманда наведала  кандытарскую фабрыку сталіцы. Удзельніцамі салодкай экскурсіі сталі  жанчыны-паслы ў нашай краіне, а таксама  жонкі кіраўнікоў дыпмісій і прадстаўніцтваў міжнародных арганізацый. Яны пазнаёміліся з тэхналогіямі вытворчасці цукерак, ацанілі смак беларускага шакаладу і пагаварылі не толькі аб справах падчас чаявання.
Традыцыя адзначаць Міжнародны жаночы дзень такімі сустрэчамі існуе ў нашай краіне ўжо некалькі гадоў.