Мужу и жонцы, якія падалі на развод, прапануюць паслугі медыятара

19 июня 2019

Дэпутаты сёння прагаласавалі за папраўкі ў законы, якія рэгулююць сферу медыяцыі. Гэта ўрэгуляванне спрэчак, якое дапамагае пазбегнуць судовых разбораў. Зараз работнікі загсаў і суддзі рэкамендуюць паслугу ў абавязковым парадку. Скарыстацца дапамогай медыятара або не  муж і жонка ў выніку вырашаць самі. Прынцып добраахвотнасці захоўваецца.

Алег Сліжэўскі, Міністр юстыцыі Беларусі:  "Агульная норма аб тым, што ў шлюбна-сямейных адносінах можа выкарыстоўвацца інстытут медыяцыі, гэта норма была. Але сёння мы гаворым аб тым, што працэдурна ў абавязковым парадку ў выпадку звароту ў суд альбо органы загса з пытаннем аб скасаванні шлюбу суддзя альбо работнік загса абавязкова растлумачвае мужу і жонцы, што ў іх ёсць права на інфармацыйную сустрэчу з медыятарам, каб агаварыць нейкія пытанні агульных праблем".

Абавязковы парадак медыяцыі на іншыя сферы не распаўсюджаны. Але закон не забараняе гэта рабіць, напрыклад, у школах. Запатрабаванасць школьнай медыяцыі расце. Ініцыятыва зыходзіць, як правіла, ад настаўнікаў або бацькоў.