"СуперТройку" выбралі ў Мінску

15 марта 2019

Спаборніцтвы сярод тых, хто прывык быць лідарам, прайшлі ў Палацы дзяцей і моладзі. Падчас гарадскога конкурсу сярод піянерскіх дружын за званне лепшых змагаліся 9 каманд з усіх раёнаў Мінска. У кожнай па тры ўдзельнікі: педагог-арганізатар, піянер і акцябронак. Яны падрыхтавалі творчы нумар, відэаролік, інтэрнэт-партфоліа і самапрэзентацыю.

Лепшая "СуперТройка" ў маі прадставіць сталіцу на рэспубліканскім этапе конкурсу.