Супермадэллю свету стала шасцігадовая мінчанка

4 апреля 2013

На дзіцячым конкурсе прыгажосці заваявала першае месца Біята Кабірава. Адразу з Грэцыі міс адправілася на працу і на заняткі ў подыум-школу.



Пра канкурэнцыю на подыуме ў рэпартажы Наталлі Кезік.


Быць заўсёды ў форме і на подыум толькі з усмешкай. Вось галоўны сакрэт поспеху шасцігадовай Біяты Кабіравай. Нават міні-супермадэль не павінны палохаць ні пералёты, ні ўспышкі фотакамер. Асабліва перад журы на сусветным конкурсе прыгажосці. 
Ноткі конкурснай песні і прызнанне па-англійску зачаравалі прафесійнае журы. Толькі паходкі ад бядра суддзям было не дастаткова. Яшчэ харызма, усмешка.

Вікторыя Кабірава, маці Біяты Кабіравай: Біята - гэта невычэрпная энергія. Пад канец конкурсу ўжо ўсе спявалі яе англамоўную песню.  Для нас гэта быў першы конкурс, мы насамрэч не ведалі, з чым мы сутыкнёмся, як гэта будзе праходзіць.


Адпачыць пасля трыумфальнай перамогі ў маленькай Біяты пакуль так і не атрымалася. Літаральна з самалёта яна адправілася на модны паказ і на заняткі ў подыум-школу.
Зорную хваробу ў Грэцыі Біята падчапіць не паспела. Таму на занятках сяброўкам і калегам дазволіла прымерыць сваю першую карону.
Цяпер з-за мадэльнай кар'еры Біяце прыйдзецца адтэрмінаваць паступленне ў першы клас. У верасні яе чакаюць за партай настаўнікі акцёрскага майстэрства і вакалу ў Маскве.
Што засталося за кулісамі сусветнага подыума, і пра што марыць маленькая супермадэль свету. Падрабязнасці вы зможаце ўбачыць у праекце Нашы. Адразу пасля Панарамы.