"Супердоктара-2019" выбралі ў Мінску

28 января 2020
У Мінску падвялі вынікі анлайн-конкурсу "Супердоктар-2019". Абсалютным пераможцам стаў педыятр з Мінска. Вольга Кардаш набрала найбольшую колькасць водзываў ад удзячных пацыентаў. Акрамя гэтага, лідараў вызначылі ў кожным рэгіёне краіны. Дарэчы, намінаваць урача на званне супердоктара мог кожны беларус. Для гэтага неабходна было пакінуць яму разгорнуты станоўчы водзыў. На думку арганізатараў, гэта самы справядлівы крытэрый выбару. Зараз на сайце конкурса ідзе галасаванне за лепшага ўрача гэтага года. Супердоктара ў нашай краіне выбіраюць з 2016.