"Заняпад Сярэдневякоўя. Прылады пакарання" - відовішча не для слабанервовых

26 ноября 2015

Упершыню ў Мінску - выстава прыстасаванняў, якімі ў свой час каралі і выпытвалі. "Заняпад Сярэдневякоўя. Прылады пакарання" - відовішча не для слабанервовых. Тут загадзя пастаўлена ўзроставае абмежаванне 12+. У Археалагічным музеі выстаўлена прыватная калекцыя гісторыка-рэканструктара Сяргея Нарматава. Усе экспанаты выкананыя самім збіральнікам выключна ўручную па чарцяжах, знойдзеных у архівах розных краін.

Артур Далівеля, куратар выставы: "У першую чаргу гэта гісторыя, гэта гісторыя, частка якой утойвалася, тое, што ў прынцыпе гэта было. Гэта гісторыя, якую, я лічу, кожны павінен ведаць. Гісторыя вельмі даўняя, гісторыя Сярэдневякоўя, але, тым не менш, гэта было. На гэтай выставе можна ўбачыць, да чаго можа прывесці чалавечая жорсткасць".

Адзіная ў свеце ўнікальная калекцыя масак ганьбы, таксама ўключаная ў выставу. 24 экспанаты і ў кожнай сваё спецыяльнае прызначэнне. Напрыклад, маска смутку, яе надзявалі тым людзям, хто сумаваў у грамадскія святы. Дарэчы, да ўсіх экспанатаў на выставе можна дакранацца.