Сухое і цёплае надвор'е прывяло да павелічэння колькасці пажараў у прыродных экасістэмах Мінскай вобласці

27 марта 2020
Сухое і цёплае надвор'е прывяло да павелічэння колькасці пажараў у прыродных экасістэмах Мінскай вобласці. Усяго зафіксавана больш за паўсотні ўзгаранняў сухой травы і расліннасці ў Бярэзінскім, Барысаўскім, Пухавіцкім, Смалявіцкім, Мядзельскім і іншых раёнах. Іх агульная плошча больш за 7 гектараў. Таксама ратавальнікі выязджалі на тушэнне лесу ў Крупскі раён. А падчас спальвання смецця і сухой расліннасці ў Стаўбцоўскім раёне пацярпеў адзін чалавек. Пенсіянер з апёкамі дастаўлены ў бальніцу.

Як адзначаюць ратавальнікі,  адна з прычын надзвычайных сітуацый - развядзенне вогнішчаў на прысядзібных участках, якія самі жыхары слаба кантралююць.

Анастасія Швайбовіч, афіцыйны прадстаўнік Мінскага абласнога ўпраўлення МНС Беларусі: "Нагадваю, што гэты працэс трэба рабіць толькі ў бязветранае надвор'е. Калі вы вырашылі развесці агонь, трэба вызначыць месца для вогнішча. Адлегласць да будынкаў не менш за 10 метраў, абкапайце месца вогнішча для таго, каб пазбегнуць распаўсюджвання агню. Абавязкова трымайце пад рукой лапату, магчыма, вогнетушыцель. Пасля таго як ваша вогнішча дагарэла, яго неабходна заліць вадой, каб прадухіліць паўторнае ўзгаранне".

Павышаная актуальнасць такіх проціпажарных мер захаваецца і заўтра. Сіноптыкі прагназуюць сухое і цёплае надвор'е.

"Напоминаю, что этот процесс нужно делать только в безветренную погоду. Если вы решили развести костер, нужно определить место для кострища. Расстояние до сооружений не менее 10 метров, окопайте место кострища для того, чтобы избежать распространения огня. Обязательно имейте под рукой лопату, может быть, огнетушитель. После того как ваш костер догорел, его необходимо залить водой, чтобы предотвратить повторное возгорание".