Лёс зялёнай зоны - Грушаўскага сквера ў Мінску - вырашаны

18 Лютага 2020
Кропка ў гэтым пытанні пастаўленая на самым высокім узроўні.

Тэма доўгі час не давала спакою жыхарам Маскоўскага раёна. Мінчане былі супраць будаўніцтва новага жылога комплексу. Бо з-за ўшчыльнення давялося б зменшыць паркавую тэрыторыю і павысякаць дрэвы. Жыхароў сталіцы  пачулі. Па даручэнні Прэзідэнта экатэма была ўзятая на асаблівы кантроль. Старшыня Савета Рэспублікі  Наталля Качанава  асабіста вывучыла і ацаніла ўсе рызыкі, сустрэлася з мясцовымі жыхарамі, адміністрацыяй раёна і прадстаўнікамі кампаніі забудоўшчыка. У выніку ацаніўшы ўсе за і супраць прынята рашэнне захаваць амаль 90-гадовую экалагічную славутасць сталіцы.

Меркаванні ўсіх бакоў пачула і Анастасія Бенедзісюк (відэа).