Суд Заводскога раёна сталіцы вынес прыгавор па рэзананснай аварыі на Мінскай кальцавой аўтадарозе

12 августа 2019

У лютым падчас руху па МКАД  фура  ўрэзалася ў пагрузчык, у выніку чаго дарожная машына, прабіўшы адбойнік,   вылецела на сустрэчную і пратараніла некалькі аўтамабіляў. Загінулі тры чалавекі, яшчэ некалькі былі траўміраваныя. Дальнабойшчыка прызналі вінаватым, мужчына прыгавораны да шасці гадоў калоніі пасялення - гэта тэрмін з улікам амністыі. Працадаўцу падсуднага  - дырэктару фірмы, які быў грамадзянскім адказчыкам, - на працягу месяца трэба выплаціць пацярпелым  400 тысяч рублёў.

Ужо вядома, што адвакаты збіраюцца абскардзіць прыгавор, лічачы яго занадта суровым. Сваякі загінуўшых лічаць, што  на лаве павінны былі апынуцца ўсе ўдзельнікі дарожнага руху, у тым ліку і вадзіцель пагрузчыка, чыя машына, выехаўшы на сустрэчную, стала прычынай гібелі людзей.

Учора раніцай на трасе М1  адбылася аварыя  з-за незахавання дыстанцыі з удзелам грузавой машыны. Паводле папярэдняй інфармацыі, вадзіцель Mitsubishi   спыніўся на нерэгулюемым пераходзе  для пропуску пешахода. У гэты момант у аўто  ўрэзаўся грузавік Iveco , вадзіцель якога загінуў у выніку сутыкнення. На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група.