Суд Заводскага раёна Мінска сёння прысудзіў да 11 гадоў узмоцненага рэжыму студэнта Рустама Рагімава

11 июля 2019

Суд Заводскага раёна Мінска сёння прысудзіў да 11 гадоў узмоцненага рэжыму студэнта Акадэміі авіяцыі Рустама Рагімава. Паводле звестак следства, 12 лістапада 2018 года грамадзянін Азербайджана Рагімаў выклікаў на гутарку 21-гадовага Аляксея Крывашэя. Канфлікт узнік праз дзяўчыну. Паводле версіі следства, абвінавачаны не меней  як 10 разоў стукнуў свайго апанента рукамі і нагамі і адзін раз нажом. Крывашэй памёр ад страты крыві. Згодна з прысудам, Рагімаў таксама павінен выплаціць 240 000 рублёў сям'і загінуўшага. У бакоў ёсць час, каб абскардзіць прысуд.