Суд Цэнтральнага раёна сталіцы вынес прыгавор па справе аб махлярстве ў аўтастрахаванні

24 января 2020
Сёння суд Цэнтральнага раёна сталіцы вынес прыгавор па справе аб махлярстве ў аўтастрахаванні.
Група з дзевяці  чалавек інсцэніравала аварыі. Арганізатары куплялі ў Расіі, як правіла, бітыя аўтамабілі, прыганялі іх у Беларусь і рэгістравалі на аднаго з удзельнікаў каманды. На гэтага ж чалавека заключаўся дагавор добраахвотнага страхавання аўтамабіляў. Прычым сапраўдны  тэхнічны стан машын хавалі касметычным рамонтам. Далей у інтэрнэце з'яўляліся аб'явы аб продажы такіх жа мадэляў па завышанай цане. Пасля афармлення страхоўкі адбывалася падстаўное ДТЗ, і ашуканцы звярталіся ў страхавую кампанію, каб пакрыць урон.  
У сілу рашэнне суда пакуль не ўступіла. Прыгавор  яшчэ можа быць абскарджаны.