Суд адхіліў скаргу Валерыя Цапкалы на рашэнне аб адмове яго рэгістрацыі ў якасці кандыдата ў Прэзідэнты

21 июля 2020
Вярхоўны суд Беларусі адхіліў скаргу Валерыя Цапкалы на рашэнне Цэнтральнай выбарчай камісіі аб адмове яго рэгістрацыі ў якасці кандыдата ў Прэзідэнты. Ні сам прэтэндэнт у кандыдаты, ні хто-небудзь з яго прадстаўнікоў на судовае пасяджэнне не з'явіліся.

Не звяртаўся Цапкала і да ўрачоў наконт  свайго  нібыта  кантакту з чалавекам, які захварэў на каранавірус. Дадзеная версія фігуравала   як тлумачэнне яго раптоўнага знікнення. Г.з.,  па сутнасці,  прэтэндэнт у кандыдаты на суісканне самай высокай пасады ў краіне  без усякіх тлумачэнняў знік з публічнай прасторы на тры тыдні. Паводле інфармацыі розных інтэрнэт-крыніц, Цапкала знаходзіцца не ў краіне. Адпаведна выказваюцца сумненні ў дакладнасці яго подпісу пад скаргай у Вярхоўны суд. Дарэчы, не з'явіўся ён асабіста і сёння  на папярэдняе судовае слуханне па грамадзянскім іску да яго бізнесмена Седата Ігдэджы.


Тэгі:

#Выборы 2020