Суд Асвенціма вынес прыгавор па вясновым скандале ля варот канцлагера

17 января 2018

Суд польскага Асвенціма вынес прыгавор па справе аб скандальным перфомансе ля варот канцлагера "Аўшвіц-Біркенау".

Арганізатарамі акцыі следства прызнала двух беларусаў - Адама Бяляцкага і Мікіту Валадзько. Яны прыгавораны да 18 і 14 месяцаў зняволення. Таксама абодвум забаронена заводзіць жывёлін у найбліжэйшыя 10 гадоў.

Адам Бяляцкі - сын беларускага праваабаронца Алеся Бяляцкага - дадаткова абавязаны выплаціць штраф і пакрыць выдаткі на дзяржадваката. Следства ўстанавіла, што менавіта ён зарэзаў ля варот канцлагера ягня перад пачаткам акцыі. Астатнія абвінавачаныя прыгавораны да пазбаўлення волі тэрмінам да года і штрафаў.

Яўген Кавалёў, былы вязень канцлагера "Аўшвіц-Біркенау" (па тэлефоне).

Нагадаем, вясной 12 чалавек, уключаючы 4 беларусаў, павесілі банер з надпісам "Каханне" на словы "Арбайт махт фрай", распрануліся дагала і скавалі сябе наручнікамі. Ягня, паводле звестак следства, прывезлі на месца ў чамадане. Жывёліне было нанесена каля 15 удараў нажом.