Суботнікі ў самым разгары

19 октября 2013

Ва ўсіх раёнах сталіцы прайшлі маштабныя акцыі. Найбуйнейшыя работы адбыліся на аб'екце Чыжоўка-Арэна з удзелам кіраўніцтва горада і працоўных калектываў. А моладзь сёння ўпрыгожвала сквер імя 900-годдзя горада Мінска.


Ігар Карпенка, намеснік старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта: Частка прадстаўнікоў грамадскіх аб'яднанняў, сюды прыехалі, дарэчы, прадстаўнікі Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, Камуністычнай партыі Беларусі для таго, каб папрацаваць на Чыжоўка-Арэне. Тут ёсць некваліфікаваныя работы - прыбраць смецце, вынесці гэта смецце, каб дапамагчы будаўнікам паскорыць увядзенне дадзенага аб'екта ў строй.


Работы па навядзенні парадку і высадцы дрэў актыўна праводзіліся і ў парку Грэкавай. А прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў прыбіралі свае раёны.


Сяргей Саскавец, начальнік упраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі адміністрацыі Ленінскага раёна: У рамках месячнага суботніка мы ўжо трэці раз выходзім на суботнік - гэтым разам гэта парк Грэкавай. Тут працуе ўся адміністрацыя Ленінскага раёна, тут працуюць грамадскія арганізацыі, тут працуюць студэнты. На сённяшні дзень у дадзены момант працуе 473 чалавекі, гэта работнікі і Зелянбуда, і ЖЭА, таму што агульная задача - зрабіць наш горад больш чыстым.


Падобныя суботнікі будуць праводзіцца да канца кастрычніка. Прыняць удзел у работах па ўборцы сваіх раёнаў можа любы жыхар сталіцы.