Студэнты, магістранты БДУ сталі ўдзельнікамі аналага Савета бяспекі ААН

21 апреля 2015

Сусветныя экалагічныя катастрофы, праблема міграцыі бежанцаў і сітуацыя ў зонах ваенных канфліктаў сталі галоўнымі тэмамі для абмеркавання на незвычайным форуме маладых дыпламатаў у Мінску. Студэнты, магістранты БДУ і госці з яшчэ амаль дзясятка краін сталі ўдзельнікамі Савета бяспекі ААН. Яго аналаг спецыяльна для будучых дыпламатаў узнавілі ў сценах галоўнай ВНУ краіны. Адзначым, так званае, "мадэліраванне структур ААН" для студэнтаў, акрамя БДУ, на постсавецкай прасторы праводзяць толькі ў адной з ВНУ расійскай сталіцы.

Такія дыскусіі для будучых дыпламатаў галоўная ВНУ краіны праводзіць ужо больш як паўтара дзясятка гадоў пры падтрымцы прадстаўніцтва ААН і ўпраўлення Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў у Беларусі.