Студэнты БДУ уносяць уклад у развіццё высокіх тэхналогій

25 мая 2019

Ад урокаў гісторыі да навуковых падыходаў у адукацыі. Уклад у развіццё высокіх тэхналогій уносяць студэнты БДУ. Адразу некалькі праектаў прэзентавалі ў рамках адкрыцця Цэнтра інавацыйных тэхналогій.

Зараз задача - укараненне распрацовак у рэальнае жыццё. Аб перспектывах навуковага развіцця - Марыя Пятрашка. Маладыя і знаходлівыя навукоўцы падбалі аб пакаленні малодшым -  школьніках - і ужо паспелі выпрабаваць праект інтэрактыўных урокаў па фізіцы ў некалькіх школах. Праграма бясплатная і даступная для запампоўкі на любы смартфон. Усё геніяльнае проста. Дзякуючы праграме з інтэрактыўнымі заняткамі ў віртуальнай рэальнасці, амаль 50 васьмікласнікаў асвоілі месячны курс па фізіцы.

Дэталізаваны вопыт у трохмернай прасторы не проста зручная, але і ўпадабаная старшакласнікамі альтэрнатыва працы на рэальным абсталяванні ў школьнай лабараторыі.

Яшчэ адна паспяховая распрацоўка - віртуальны кошык. Больш не трэба складаць у розуме, колькі купіў і колькі засталося. Электронны памочнік сам падлічыць і звядзе дэбіт з крэдытам. Незаўважанымі такія праекты сапраўды не маглі застацца. На гэтым тыдні ў БДУ прайшоў хакатон з нетрывіяльнымі задачамі, якія ў хуткім часе таксама можна будзе прымяніць на практыцы. Разумныя святлафоры, дроны з датчыкамі кантролю стану дарог, нафтаправодаў і нават сельгасугоддзяў. З такім бэкграўндам маладыя спецыялісты БДУ - гэта запатрабаваныя спецыялісты з добрымі перспектывамі.

У свой час яшчэ старажытнагрэчаскі філосаф Сакрат гаварыў аб новым пакаленні з ноткамі расчаравання. Гледзячы на такі навуковы прагрэс, фраза "у мой час было па-іншаму" гучыць ужо з адценнем гонару за маладое пакаленне.