Эклеры, тарты і сапраўдныя армянскія хачапуры. Студэнты БДУ запрашаюць пакаштаваць прысмакі на кірмашы дамашняй выпечкі. У якасці кандытараў выступаюць самі навучэнцы. А гандлёвай пляцоўкай стаў Інстытут бізнесу і менеджменту тэхналогiй БДУ. Кірмаш дабрачынны - усе грошы ад продажу атрымаюць Беларускі дзіцячы хоспіс і арганізацыя "Чарнобыльскі бусел".
Гандлёвыя прылаўкі працуюць з 10 да 15 гадзiн. А заўтра для наведвальнікаў кірмашу правядуць конкурсы.













