Студэнты БДУ павіншавалі немаўлят 1-й гарадской клінічнай бальніцы

1 июня 2023

Лета пачынаецца са свята! 1 чэрвеня - Міжнародны дзень абароны дзяцей. Асаблівым клопатам і ўвагай у свята атуляюць і самых маленькіх - немаўлят, якія нарадзіліся напярэдадні і ў гэты дзень. Так, сёння актыўныя студэнты   Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі завіталі з віншаваннямі ў радзільны дом 1-й гарадской клінічнай бальніцы. За апошнія суткі тут 10 жанчын сталі матулямі з ганаровым статусам і найкаштоўнейшай узнагародай - малышамі.   Для іх валанцёры падрыхтавалі флэшмоб - з музычнымі   паштоўкамі і пажаданнямі.

Пасля творчы дэсант з актыўнымі студэнтамі перамясціўся на сталічныя вуліцы. Дзецям і бацькам моладзь нагадала аб правілах бяспекі - асабліва ў летні час.