Студэнты БДТУ выступілі ў ролі абаронцаў прыроды

28 октября 2015

Студэнты лесагаспадарчага факультэта Беларускага тэхналагічнага ўніверсітэта выступілі ў ролі абаронцаў прыроды. Маладых людзей запрасілі на трэніроўку дзяржінспектараў аховы жывёльнага і расліннага свету. Студэнты пазнаёміліся з працай асабістага складу і нават трапілі на майстар-клас па стральбе.

Аляксандр Дуньковіч, намеснік начальніка Дзяржінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Беларусі: "Рашэннем начальніка дзяржаўнай інспекцыі і рэктарата ўніверсітэта створана група, якая мае вобраз дружыны. І сёння студэнты БДТУ ўдзельнічаюць у нашай падрыхтоўцы".

БДТУ і абаронцы прыроды супрацоўнічаюць ужо не першы год. У ВНУ дзейнічае экалагічная дружына, якая дапамагае на рэйдах. А лепшыя са студэнтаў змогуць у будучыні самі стаць інспектарамі.