"Студэнты. Бяспека. Будучыня"

13 апреля 2015

Гарадскі этап рэспубліканскага конкурсу па асновах пажарнай бяспекі прайшоў у Мінску. У спаборніцтве прынялі ўдзел шэсць каманд вышэйшых навучальных устаноў Мінска. Студэнты здымалі відэаролікі сацыяльнай накіраванасці, рабілі эскізы білбордаў, аказвалі першую медыцынскую дапамогу і адчулі сябе сапраўднымі ратавальнікамі: адным з заданняў стала тушэнне пажару. Пераможцам спаборніцтваў стаў Мінскі дзяржаўны радыётэхнічны каледж.