Студэнт з Ірана звярнуўся да грамадскасці

28 февраля 2020
Дарэчы, сам іранскі студэнт, які зараз знаходзіцца ў інфекцыйнай бальніцы, звярнуўся да грамадскасці праз сацсеткі. Хлопец распавёў, што пачуваецца добра, і відавочныя сімптомы каранавіруса ў яго не выяўляюцца. 

Студэнт: "Калі быў бы каранавірус у мяне, мабыць ёсць, я б не пачуваўся так добра. Я выдатна пачуваюся. У мяне тэмпература 37, 37,3. Гэта ад таго, што жонка да мяне была прастуджаная, і я прыляцеў. Якраз мы бачыліся. Вядома, былі разам, і я таксама прастудзіўся".

Адзначым, усе людзі, якія мелі кантакт з іранцам, таксама знаходзяцца пад сталым назіраннем медыкаў.