Студэнт БДУІР трапіў у дваццатку лепшых праграмістаў свету

28 июня 2013
Аляксей Ропан выйшаў у фінал міжнароднага турніра па праграміраванні і дызайне. Гэта штогадовы турнір, які неафіцыйна лічыцца чэмпіянатам свету сярод прафесіяналаў. Адборачны тур студэнт праходзіў у анлайн-барацьбе. Цяпер наперадзе ў Аляксея - фінал у Вашынгтоне ў лістападзе. За званне лепшага будуць змагацца лепшыя айцішнікі з усяго свету.
Дарэчы, у Аляксея сёння падвойнае свята. Пяцікурснік раніцай атрымаў дыплом аб вышэйшай адукацыі. Але на гэтым вучобу ва ўніверсітэце студэнт не завяршае. Праз некалькі дзён у яго пачнуцца экзамены ў магістратуру.