Студэнцкае лета - 2014 стартавала

29 мая 2014
Урачыстае адкрыццё працоўнага марафону адбылося ля галоўнага корпусу тэхнічнага ўніверсітэта. Студэнтаў вядучых ВНУ Савецкага раёна натхнялі на добрую працу кіраўнікі адміністрацыі раёна, дэпутаты і ветэраны камсамольскага руху.

Адзначым, першыя студэнцкія атрады пачнуць працу на наступным тыдні ў аздараўленчых лагерах.