Студэнцкі форум "PR-кветка" пашырае межы

26 марта 2015

Сёлета конкурс праектаў у сферы рэкламы і PR стаў міжнародным: майстар-класы правядуць эксперты з розных краін свету. Заяўкі на ўдзел падалі шэсцьсот студэнтаў і магістрантаў з Беларусі, Расіі, Украіны і іншых краін. Пляцоўка для правядзення засталася тая ж: ужо восьмы год запар галоўны арганізатар форуму - Інстытут журналістыкі БДУ.

Надзея Сербіненка пабывала на адкрыцці “PR-кветкі”.

На два дні Інстытут журналістыкі БДУ ператворыцца ў творчую пляцоўку для піяршчыкаў і рэкламшчыкаў. Сёння тут праходзіць адкрыццё форуму “PR-кветка”.

Студэнцкі форум “PR-кветка” за 8 гадоў свайго існавання стаў адным з самых буйных у сферы PR і рэкламы. Сёлета ён сабраў рэкордную колькасць удзельнікаў - больш за 600. Яны прэзентуюць 50 аўтарскіх праектаў.

Гаспадары форуму - другакурснікі Інстытута журналістыкі. Свой праект яны называюць амбіцыёзным: студэнты імкнуцца аднавіць брэнд “Купляйце беларускае”.

Акрамя рэбрэндынгу, студэнты прапаноўвуюць камунікацыйныя і сацыяльныя праекты. Каманда са Пскова прэзентуе менавіта ідэю іміджавай падтрымкі музея ў сваім горадзе. Для іх форум у Мінску - магчымасць не толькі здабыць карысныя кантакты, але і знайсці працу.

Галоўная падзея форуму - кірмаш студэнцкіх праектаў, ацэнку якім дае прафесійнае журы.

У праграме форуму - два інтэнсіўныя дні прэзентацый праектаў, асобная рэкламная секцыя, выступленні экспертаў і анлайн-канферэнцыя. Удзел у форуме бясплатны. Абавязковая толькі рэгістрацыя.