Праца студатрадаў у нашай краіне ў самым разгары. На аб'ектах працуе не толькі беларуская моладзь, але і госці з Расіі. Так, зараз 13 студэнтаў Казанскага аграрнага ўніверсітэта далучыліся да працоўнага праекта на МТЗ. Для будучых інжынераў гэта выдатная магчымасць атрымаць працу і практычныя навыкі па прафесіі ў адным месцы. Працаваць на трактарным заводзе студэнты з Татарстана будуць да канца жніўня. Акрамя гэтага, улетку міжнародныя атрады медыкаў з Варонежа прыме Наваполацк, а з Казані - Гомель.
Дзякуючы студэнцкім атрадам, сёлета плануюць працаўладкаваць 43 тысячы чалавек. Маладыя людзі працуюць у сельскай гаспадарцы і на прадпрыемствах, акультурваюць памятныя месцы і будуюць знакавыя аб'екты. Працу студэнтам прапаноўваюць у тым ліку і за мяжой.













