Сказанае на дарогу слова будучым першакурснікам Інстытута журналістыкі сёння агучыла міністр інфармацыі Беларусі. У вітальнай прамове Лілія Ананіч звярнула ўвагу на тое, што журналістыка павінна быць шчырай і сумленнай і ні ў якім разе не напальваць становішча ў краіне.
Студэнцкія білеты першакурснікаў у гэтым навучальным годзе атрымалі больш за 200 будучых журналістаў. Больш за ўсё ахвочых - на спецыяльнасці аўдыёвізуальныя СМІ і піяр. Сярэдні жа конкурс - 2 чалавекі на месца.














