"Студэнцкая восень" пачалася ў Беларусі

15 ноября 2016

Больш як тысяча студэнтаў з 39 ВНУ краіны прыехалі ў Мінск на прафсаюзны форум. Ён пачаўся з дыскусіі, дзе свае пажаданні і прапановы самыя ініцыятыўныя маладыя людзі краіны абмеркавалі са старшынёй Федэрацыі прафсаюзаў, міністрам адукацыі і прадстаўнікамі прадпрыемстваў, якія могуць стаць рабочымі месцамі для студэнтаў. Тут жа ім прапаноўваюць паўдзельнічаць у майстар-класах і прафарыентацыйных трэнінгах, акрамя таго, у праграме - экскурсіі на фабрыкі. Лепшых прадстаўнікоў прафсаюзаў ВНУ тут узнагародзілі спецыяльнай стыпендыяй.

Арцём Ігнаценка, арганізатар Рэспубліканскага прафсаюзнага форуму "Студэнцкая восень": "Мы хочам паказаць пераемнасць пакаленняў паміж студэнцкай моладдзю і моладдзю, якая працуе. Каб нашы хлопцы і дзяўчаты працягвалі і развівалі сістэму настаўніцтва".

Аляксандр Юрчанка, удзельнік Рэспубліканскага прафсаюзнага форуму "Студэнцкая восень": "Тут у большасці прысутнічаюць будучыя кіраўнікі, лідары, дык такія мерапрыемствы ім будуць вельмі карысныя. Таксама магчымасць іх зносін разам, абмен вопытам ужо на больш высокім узроўні спрыяе развіццю ў іх не толькі лідарскіх якасцяў, але яшчэ і спрыяюць умацаванню іх прафесіяналізму".

Прафсаюзны форум студэнтаў праходзіць у Беларусі ўпершыню. Падоўжыцца сустрэча тры дні.