Сёлета будатрады ў Беларусі будуць насіць імёны герояў Вялікай Айчыннай вайны

6 мая 2014

Пра такую ініцыятыву сёння заявілі ў Гродне ўдзельнікі справаздачна-выбарнай канферэнцыі абласнога актыву БРСМ. Дарэчы, менавіта вывучэнне поспехаў і памылак у праведзеных акцыях і праектах Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, па словах першага сакратара арганізацыі, з'яўляецца важнай умовай для развіцця маладзёжнага руху. Да таго ж, 2014 год для гэтай мэты падыходзіць асабліва - юбілейная дата вызвалення Беларусі і сусветнае першынство па хакеі, якое прымае наша краіна.


Ігар Бузоўскі, першы сакратар ЦК ГА БРСМ: Сёлета атрады будуць насіць імёны герояў Вялікай Перамогі для таго, каб моладзь не проста працавала, але і ведала сваіх герояў. Яна павінна ведаць людзей, якія дазваляюць сёння будатрадам працаваць пад мірным небам. Нашы валанцёры будуць працаваць на чэмпіянаце свету, і мы будзем сёння прапрацоўваць у тым ліку пытанні, звязаныя з удзелам нашай арганізацыі ў гэтым шырокамаштабным дзяржаўным праекце.


Сёння ў радах БРСМ больш за паўмільёна дзяўчат і юнакоў.